Ответ @Mari_Eles
Ці не думаеш ты, што сваімі адмаўленнямі дапамогі, а таксама тым, што не расказваеш пра асабістае, хутка зможаш не а трымліваць ні прапаноў дапамогі, ні прапаноў выслухаць?
Сапраўды вельмі часценька задумваюся пра гэта. Але цікава іншае. Тыя, хто крычыць пра тое, як я не расказваю пра асабістае ды адмаўляю дапамогу, дапамогу гэтую прапаноўваюць толькі ведаючы, што яна не спатрэбіцца, а пры маіх малейшых расказах "пра асабістае" як мага хутчэй пераводзіць тэму на іншае. Заўсёды старалася не абцяжарваць людзей расказамі, якія ім не трэба, дзеяннямі, што іх абмяжоўваюць, і ў бліжэйшы час рабіць гэтага не збіраюся. Падумайце, ці праўда вас хвалюе гэтае пытанне?
аноним, 9 июн 2014 в 20:54